|
|
![]()
Многие исполнители и группы не знают, что за ротации их песен по радио и телевидению начисляются деньги. Некоторые знают, но ленятся что-то предпринять для этого. А ведь все здесь достаточно просто.
|
![]() |
|
![]() Присоединяйтесь к нам в социальных сетях.
|
Композиция / Исполнитель | Страна | Дата | Время | Демо |
---|
Vinsent - адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў айчыннай музычнае сцэны. Сваім непаўторным стылем артыст паспеў сабраць шматлікую армію прыхільнікаў. Актуальная тэматыка песень, тэксты блізкія да паэзіі, неверагодная энэргетыка на канцэртах - гэта тое, чым захапляе Vinsent.
Пасля ўдалага дэбюту з альбомам "Пачатак" Vinsent выступіў у шматлікіх беларускіх гарадах. Толькі айчыннай сцэнай Vinsent не абмежаваўся, а адзначыўся таксама яскравымі выступамі на шматтысячных фэстах пад адкрытым небам у Польшчы, Украіне ды Літве.
Ёсць у арсенале і выбітныя рэжысёрскія відэапрацы. Так, да прыкладу, кліп на песню "Восеньскі вальс" атрымаў узнагароды за лепшае відэа па версіі прэміяў "Кліп-марафон" і "Street Awards".
Зараз Vinsent выступае разам з жывым бэндам, што робіць музыку артыста больш драйвавай і энэргічнай.
Vinsent - вакал
Аляксандр Грыгор'еў - гітара
Міхась Марынічаў - бас
Сяргей Падлівахін - бубны
Youtube-канал: http://www.youtube.com/vinsentmusic
Афіцыйны сайт: http://vinsent.org/,
Cуполка ў сацыяльных сетках: http://vk.com/vinsentband
Сайт:http://www.vinsent.org